
ДЖАМБІБУМ (Minsk)
LINKS: myspace
| |
Адназначна вызначыць стыль музыкі гурта досыць складана, бо гэта
варыятыўнае сумяшчэнне некалькіх стыляў на фолькавай аснове. Музыку можна
аднесці да фольк-мадэрну (сучаснай пераапрацоўкі, пераўвасаблення фолька),
ці фольк-fusion, калі на базе фолька змешана шмат розных іншых стыляў, –
гэта могуць быць элементы року, джазу, рэгі і г.д. У шматлікіх песнях
“Джамбібума” захоўваецца аўтэнтычная манера спеваў, але абрамленне,
інструменты, аранжыроўка – ўжо сучасныя. Песням уласціва народная
прастата, але гэтая прастата заварожвае шматгалосным выкананнем.”
|