INDRA (vitebsk)


Рок-гурт утварыўся ў 2003 годзе. Але сама ідэя яго стварэньня прыйшла ў галаву Марыне Шэф яшчэ ў 2001-ым. Тады дзяўчына навучалася ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. Праз год Марына знайшла "выключную вакалістку Вольгу", а ўлетку 2002-га дзяўчыны сустрэлі хлопца, які няблага граў на бубнах. Яшчэ праз год, а сьвяткаваньні сорак пятай гадавіны Наваполацака, а кампаніі далучылася віяланчалістка Галя. Гэтак вось і ўтварыўся нязьменны ды непарушны склад гурта – зьмяняюцца ж увесь час толькі басісты. Дакладнай датай народзінаў гурта INDRA музыкі лічуць 29 лістапада. Назву INDRA гурт набыў менавіта у гэты дзень. Тады чацвёра ўдзельнікаў гурта (Воля, Марына, Галя і Павал) блукалі па вуліцах роднага горада у пошуках назвы. Гэта была цажкая справа, бо назва павінна была падабацца ўсім ўдзельнікам. Вольга мела пры сабе кніжку “Бен Гур” і перелічвала розныя назвы і імёны, якія ёй трапляліся. Вымавячы імя INDRA ўсе ў адзін голас вымавілі – ″ТАК″. Назва ўсім спадабалася. Але вырашалі праверыць лёс. Папрасілі сяброўку гурта выцягнуць жэрабя. У капялюш паклалі паперкі з рознымі назвамі, але назва INDRA стала лёсаноснай. Усё гэта адбывалася на пярэдадні гарадскога рок-фестывалю ″АНТЫСНІД-2003″, на якім гурт адзначылі як ″Адкрыццё года″. А ўжо на фестывалі ″РОК-КОЛА 2004″ INDRA атрымоўвае прыз за ″лепшы вакал″. У 2005 годзе на гэтым фестывалі гурт займае ганаровае 3-яе месца. Першыя спробы запісу пачаліся ў 2004 годзе, аднак дадатнага выніку не далі. У 2005 годзе гурт запісвае дэма ″Ёсць Кантакт″. Але якасць і ўзровень запісу не задавальняе гурт. Пасчасціла гурту ў 2006 годзе. Тады ″Еўрапейскае радыё для Беларусі″ праводзіла інтэрнэт-конкурс ″Зваротны Адлік″, галоўным прызам якога быў запіс альбома ў Польшчы на студыі ″REMBRANDT ў горадзе Беласток. Гурт INDRA ,па выніках галасавання, набраў вялікую колькасць галасоў і атрымаў шанец, які зьмяніў усё астатняе жыццё гурта. Гэты запіс – пуцёўка ў жыццё. Пачатак 2007 года адзначаецца запісам і выданнем дэбютнага альбому, які атрымаў назву ″СОНЦАВАКОЛ″. INDRA ўдзельнічае ў рок-фэстах у Полацку, у Езярышчы, у Менску, у Віцебску, у Польшчы. Грае ў супольных канцэртах у клюбах P&R, Night City, Акварыўм, Катакомбы, Арэна, Step, XXI век і іншых. Стыль, у якім грае INDRA можна вызначыць, як прагрэсіўны рок, але самі музыкі кажуць, што граюць у стылі – як атрымоўваецца, ці проста – інтэлігентны рок.

На сёньняшні дзень склад гурта наступны: Вольга Андрэева – вакал, гітара Марына Шэф – гітара, сола Павал Кухто – бубны Галя Сандова – віяланчэль Арцем новікаў – бас.



Vitebsk 5/12, Baranovichi 6/12, Minsk 7/12

Vitebsk 7/11, Baranovichi 8/11, Minsk 9/11
Vitebsk 14/11, Baranovichi 15/11, Minsk 16/11

INFO-ИНФО | CONTACT-КОНТАКТ